Выяўлены шматлікія парушэнні

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка МГКУП “Упраўленне камунальных прадпрыемстваў”, падчас якой кантралёрамі выяўлены шэраг праблемных пытанняў і парушэнняў заканадаўства.

Устаноўлена, што прадпрыемствам не забяспечаны кантроль па ўтрыманні аб’ектаў добраўпарадкавання горада. На момант праверкі 81 з іх прывялі ў належны стан пасля раскопак зямель агульнага карыстання толькі пасля ўмяшання Камітэта.

На аб’ектах капітальнага рамонту жылых дамоў кантралёрамі выяўлена завышэнне кошту будаўнічых работ на 464,3 руб. Прадпрыемствам праведзены пераразлік, грашовыя сродкі вернуты ў бюджэт у поўным аб’ёме.

Акрамя таго, у 2015-2016 гг., студзені-лютым 2017 г. былі дапушчаны парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, абыходжанні з адходамі, парадку правядзення закупак тавараў (работ, паслуг) пры будаўніцтве аб’ектаў, вядзення бухгалтарскага ўліку, складання статсправаздачнасці, заключэння грамадзянска-прававых дагавораў.

Па выніках праверкі прадпрыемства і 5 яго службовых асоб аштрафаваны на 3,5 тыс. руб. Прыняцце мер па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недапушчэнні іх у далейшым знаходзіцца на кантролі.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *