У апошнія дні чэрвеня пад эгідай РК ГА “БРСМ” пачаў сваю работу экалагічны студатрад імя М.Т. Кітаева

Хлопцы і дзяўчаты, навучэнцы 8 -10 класаў СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага, пачалі наводзіць парадак і чысціню на вуліцах Бялынічаў, прыбіраць смецце, даглядаць кветнікі. Як адзначыла іх камандзір Алена ФРАНЦУЗАВА, 10 дзён студатрад будзе працаваць па дамоўленасці з БУКП “Жылкамгас” на добра-ўпарадкаванні грамадскіх тэрыторый і вуліц нашага горада.

убир

Усяго ў раёне створаны 6 будатрадаў. Два з іх распачалі працу ў Бялынічах, 1 – у Вішове на базе СВК “Калгас “Радзіма” і тры – у Цяхцінскім лесагадавальніку ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *