Парушылі зямельнае заканадаўства

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў выкананне мясцовымі органамі ўлады Бялыніцкага раёна заканадаўства пры распараджэнні зямельнымі рэсурсамі.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у райвыканкаме і Машчаніцкім сельвыканкаме выяўлены парушэнні і недахопы пры прыняцці рашэнняў аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, хібы па арганізацыі кантролю за правядзеннем і якасцю землеўпарадкавальных работ. Было зафіксавана несвоечасовае паведамленне падатковым органам аб самавольна занятых землях, а таксама неналежнае інфармаванне грамадзян і арганізацый аб наяўнасці свабодных (незанятых) зямельных  участкаў.

Па выніках праверак Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні парушаль-нікаў да адміністрацыйнай адказнасці. Ліквідацыя выяўленых недахопаў узята на      кантроль.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *