У ноч на 7 ліпеня ў Ліпавым гаі бялынічане сабраліся на традыцыйнае народнае свята Купалле

У кожнага з нас Купалле найперш асацыіруецца з вогнішчам, вадой, кветкавымі вянкамі, папараць-кветкай – як сімваламі надзеі.

Гэта свята з’яўляецца адным з найбольш яркіх і паэтычных у народным календары, якое дайшло да нас праз смугу сівых стагоддзяў. Яно не толькі падводзіць рысу доўгім дням году, але і праз культавыя абрады абнадзейвае чалавека, прыдае яму жыццёвае моцы.

Купалле звязана з культам сонца, вады, расліннасці, продкаў. Захаваліся і перадаюцца з пакалення ў пакаленне купальскія легенды і паданні. Адна з іх звязана з кветкай папараці, якая быццам бы расцвітае ў купальскую ноч а 12 гадзіне. Кветка мае цудадзейную сілу: чалавек, які знайшоў яе, будзе бачыць усе клады, схаваныя ў зямлі, разумець мову звяроў, птушак і раслін, будзе шчаслівы сам       і зможа прынесці шчасце свайму народу.

Шматлікія абрады свята: запальванне вогнішча, збор кветак, лекавых траў, віццё вянкоў і пусканне іх па вадзе, гатаванне абрадавых страў, пошукі папараць-кветкі, варажба і іншыя, – суправаджаюцца песнямі, гульнямі, музыкай, танцамі і карагодамі.

купалле 003

купалле 007

купалле 076

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *