У Краснаполлі прайшлі абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу “Лесаруб – 2017”

Каманда Бялыніцкага раёна ў складзе леснікоў Кіраўскага лясніцтва Валерыя СІДАРОВІЧА, Андрэя і Сяргея БАРОДЗІЧАЎ паказала самыя лепшыя вынікі і ў агульным заліку заняла 1 месца.

У індывідуальным заліку лепшым сярод лесарубаў вобласці стаў Сяргей Бародзіч, якому не было роўных у 5-ці намінацыях: мантажы ланцуга пілы, валцы лесу, распілоўцы камбінаваным рэзам, абрэзцы сукоў і дакладным пілаванні.

Сваё майстэрства паказаў і аператар гідраманіпулятара Уладзімір КАЎКОЎ. Ён стаў трэцім у дакладным складзіраванні лесаматэрыялаў.

Усе пераможцы адзначаны граматамі Магілёўскага ДВЛГА і грашовымі прэміямі.

лесоруб

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *