Без загадаў і заяў

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў стан спраў у сферы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска.

Як паказала праверка цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт”, яго матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне з’яўляецца недастатковым. Таксама выяўлены неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і маёмасці, парушэнні заканадаўства аб арэндзе, пры вядзенні бухгалтарскага ўліку, прадстаўленні дзяржстат-справаздачнасці і інш.

Былі ўстаноўлены факты недастатковага наведвання навучэнцамі заняткаў, якія праводзяцца цэнтрам за дзяржаўны кошт. Неналежным чынам афармляліся прыём і адлічэнне вучняў (без загадаў, заяў), кантынгент падтрымліваўся за кошт неабгрунтаванага залічэння навучэнцаў з іншых аб’яднанняў, дзяцей малодшага школьнага ўзросту адначасова залічвалі ў некалькі аб’яднанняў па інтарэсах з агульнай працягласцю заняткаў да 14 гадзін у тыдзень (пры норме не больш за 4 гадзіны), а таксама без наяўнасці медыцынскіх даведак і інш.

Па выніках праверкі мясцовым органам улады выпрацаваны адпаведныя прапановы. За дапушчаныя парушэнні 6 работнікаў пакараны дысцыплінарна. Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *