9 ліпеня ў Александрыі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці

Падчас рэспубліканскага свята “Купалле” ў Александрыі 9 ліпеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці

Сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці сёлета плануюць павялічыць выручку ад рэалізацыі вырабленай прадукцыі ў 1,2 раза. Пра гэта паведаміў на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання перадавікоў АПК Магілёўшчыны па выніках працы за 2016 год першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег ЧЫКІДА.

— У бягучым годзе мы маем намер забяспечыць апераджальныя тэмпы росту прадукцыйнасці працы, павялічыць рэнтабельнасць продажаў, дамагчыся павышэння прадуктыўнасці жывёлы, істотна павялічыць узровень заработнай платы ў аграпрамысловым комплексе вобласці, – адзначыў Алег Іванавіч і дадаў, што эканамічным арыенцірам у дзейнасці работнікаў сельскай гаспадаркі павінны стаць высокаэфектыўныя сельгасарганізацыі: – Перад намі стаяць складаныя, але выканальныя задачы.

Алег Чыкіда выказаў шчырую падзяку ўсім працаўнікам вёскі за іх асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу рэгіёну, адданасць роднай зямлі і лепшым з лепшых уручыў заслужаныя імі ўзнагароды.

Пераможцамі абласнога спаборніцтва за 2016 год прызнаны: па вытворчасці бульбы – Бялыніцкі раён, у намінацыі “Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці” – СВК     “Калгас “Радзіма”.

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання адзначаны намеснік старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Барыс САФОНАЎ. Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр КАЗАКОЎ, а яго калега Юрый ПЕТУШКОЎ заахвочаны Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Аператар па штучным асемяненні жывёлы гэтага ж сельгаспрадпрыемства Ганна КАЗАКОВА ўзнагароджана Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання была аб’яўлена кіраўніку бялыніцкага філіяла па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” Тамары ГАЛЁТА.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання перадавікоў АПК Магілёўшчыны для ўсіх працаўнікоў вёскі адбыўся канцэрт з удзелам зорак эстрады Стаса П’ехі і Ірыны Білык.

сафон1

казаков

 

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота

Аляксандра ПАЎЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *