Асцярожна пры абгоне

Выезд на паласу сустрэчнага руху з’яўляецца небяспечным манеўрам, а ў тых месцах, дзе гэта забаронена Правіламі дарожнага руху, ён падвяргае небяспецы жыццё і здароўе ўсіх яго удзельнікаў.

Часцей за ўсё прычынай выезду на паласу сустрэчнага кірунку з’яўляецца жаданне абагнаць транспартны сродак, які рухаецца паперадзе. У такім выпадку гэта дзеянне робіцца свядома і наўмысна, таму неабходна правільна ацэньваць дарожную сітуацыю: улічваць хуткасць руху аўтамабіляў, якасць дарожнага пакрыцця, умовы надвор’я і рэгулюючыя знакі.

Часам выезд адбываецца   з-за перавышэння хуткасці і страты кантролю над аўтамабілем або няспраўнасці транспартнага сродку. У любым выпадку наступствы лабавога сутыкнення вельмі страшэнныя.

У 2017 годзе супрацоўнікамі АДАІ РАУС былі выяўлены 9 парушэнняў правілаў абгону альбо выезду на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена ПДР. Парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагадваем, што ч. 8 арт. 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да аднаго года або без пазбаўлення.

Паважаныя вадзіцелі, памятайце, што вас чакаюць дома! Не спяшайцеся, абгон павінен быць бяспечным.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *