Веданне правілаў пажарнай і асабістай бяспекі замацавалі выхаванцы дзіцячай дапаможнай школы-інтэрната

Веданне правілаў пажарнай і асабістай бяспекі замацавалі выхаванцы дзіцячай дапаможнай школы-інтэрната разам з актывістамі “БРСМ” і інспектарам ГП і УГ РАНС Кацярынай ЛЮБІВАЙ.

Пож

Гэтае мерапрыемства праводзілася ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню”. Перад навучэнцамі школы-інтэрната мадэліраваліся самыя разнастайныя надзвычайныя сітуацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на складаныя пытанні, разам абмяркоўвалі, як трэба дзейнічаць пры пажарах і іншых небяспечных здарэннях. Таксама ўсе жадаючыя маглі пераапрануцца ў форму байца МНС і на некалькі хвілін адчуць сябе выратавальнікам.

— Агонь можа ўспыхнуць у самых нечаканых месцах, — распавяла інспектар ГП і УГ Кацярына Любівая. – Таму вы заўсёды павінны быць падрыхтаванымі, ведаць на памяць тэлефоны экстраных службаў, дакладна выконваць правілы супраць-пажарнай бяспекі.

На другім этапе мерапрыемства дзеці разбіраліся, як паводзіць сябе ў незнаёмых месцах і з незнаёмымі людзьмі. Разам з в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Наталляй БАРОДЗЬКА і дзяўчатамі-валанцёрамі выхаванцы школы-інтэрната падрабязна спыніліся на сваіх дзеяннях у такой сітуацыі, адкуль ім чакаць дапамогу. А потым правялі невялікую фізкультмінутку на тэму: “Што рабіць, калі я згубіўся?”.

Усе актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ад РК ГА “БРСМ” салодкія прызы і падарункі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *