Завяршыўся чарговы працоўны семестр байцоў будатрада ПЛ №17 імя С. Церашкевіча

Завяршыўся чарговы працоўны семестр байцоў будатрада ПЛ №17 імя С. Церашкевіча ў СВК “Калгас “Радзіма”.

12 юнакоў дзесяць дзён шчыравалі на вытворчых пляцоўках сельгаскааператыва. Частка з іх была задзейнічана на падрыхтоўцы летняга лагера для цялятак на жывёлагадоўчым комплексе “Усход”, астатнія збівалі домікі для часовага ўтрымання маладняку БРЖ.

— Добра працуюць, малайцы, — гаворыць на адрас сваіх падапечных цёплыя словы працаўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр САМАЛАЗАЎ. — Самі пытаюцца, дзе патрэбна іх дапамога, старанна выконваюць усе даручэнні.

Рабочы дзень будатрадаўцаў скарочаны: з васьмі раніцы – да гадзіны дня. Але за гэты час яны паспяваюць выканаць вялікі ўчастак работы.

— Шкада, што змены хутка заканчваюцца, — уздыхаюць хлопцы. — З  задавальненнем папрацавалі б яшчэ!

— Мы некалькі гадоў запар цесна супрацоўнічаем з СВК “Калгас “Радзіма”, — падсумоўвае рэплікі юнакоў іх кіраўнік Віктар ВУСІК. — Будатрадаўцы забяспечаны неабходнымі інструментамі, гарачым харчаваннем, адразу ж пасля заканчэння змены ім выплачваюцца заробленыя грошы. А ў мінулым годзе члены будатрадаў і іх кіраўнікі, педагогі ліцэя былі заахвочаны экскурсійнай  паездкай у Брэсцкую крэпасць.

доски

строй

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *