З 10 па 17 ліпеня ў адносінах да грамадзян былі складзены 27 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі в. а. начальніка штаба РАУС Юліі БАЛДЫШЭЎСКАЙ, з 10 па 17 ліпеня ў адносінах да грамадзян былі складзены 27 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў стане алкагольнага апянення ў грамадскіх месцах – 11, сямейныя скандалы – 6, дробнае хуліганства – 4. Супрацоўнікі АДАІ РАУС зарэгістравалі 116 выпадкаў парушэння ПДР. Амаль палова парушальнікаў ігнаравала ўстаноўлены хуткасны рэжым. Прыцягнуты да адказнасці таксама 1 вадзіцель і тры веласіпедысты, якія ўдзельнічалі ў дарожным руху ў нецвярозым стане.

Людзі прападаюць. На мінулым тыдні ў дзяжурную службу РАУС паступілі два паведамленні аб знікненні людзей. Занепакоеная бялынічанка шукала мужа-пенсіянера, які адсутнічаў тры дні. А жанчына з Галубоўкі шукала нявестку, якая амаль тыдзень не з’яўлялася дома. Усе “прапажы” знайшліся.

Сон не ідзе. Жыхарка вёскі Рагач патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што яе сужыцель сярод ночы ўсчаў скандал, а затым хуценька павесіла трубку. Праваахоўнікі выехалі на месца і замест снатворнага дэбашыр атрымаў адміністрацыйны пратакол.

Пакупаліся. 13 ліпеня ў міліцыю па-ступіла паведамленне аб тым, што невядомыя “пагаспадарылі” на пляжы ракі Вабіч каля аг. Вішоў: пашкодзілі кабінкі, лаўкі і нават сметніцу. Праверку праводзяць супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі.

Вырасцілі дзетак. Адразу дзве жыхаркі аграгарадка Вішоў звярнуліся ў міліцыю са скаргамі на сваіх “крывінак”. У адной жанчыны сын забраў усю пенсію, а другую — моцна збіў.

Патапталі соткі. Бялынічанін паведаміў праваахоўнікам, што на ўчастку яго цешчы ў вёсцы Малая Машчаніца нарабіў шкоды статак кароў ААТ “Новая Друць”. Матэрыялы накіраваны ў Машчаніцкі сельвыканкам для праверкі.

Не стрымаўся. Бялынічанка паведа-міла ў дзяжурную службу РАУС аб тым, што муж прычыніў цялесныя пашко-джанні яе сыну, парэзаў шыю. Праверку праводзіць РАСК.

Знікла вядро. А следам і грошы. 16 ліпеня жыхарка Цяхціна заявіла ў міліцыю аб тым, што невядомы ноччу вынес з яе дома пластыкавае вядро і буйную суму грошай. Праводзіцца праверка.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *