Мабільнасць з’яўляецца асноўным паказчыкам запатрабаванасці

Развіццё бізнесу ў невялікім гарадку мае свае асаблівасці. Адна з іх – неабходнасць быць на сувязі з кліентамі 24 гадзіны ў суткі.

Голасавы

Для многіх такое і ўявіць складана. Але прадпрымальнік Віталь ГОЛАСАЎ лічыць, што мабільнасць з’яўляецца асноўным паказчыкам запатрабаванасці.

— Сапраўды, любы бізнес будзе паспяховы толькі тады, калі прысвячаць яму 100% сваёй увагі, — дзеліцца жыццёвымі назіраннямі Віталь. —  Тое ж самае магу сказаць аб адносінах да кліентаў. Многія з іх – суседзі, родныя, сябры, знаёмыя. Ім не забароніш патэлефанаваць і ў свята, і позна вечарам. Дый не такі ў мяне характар, каб без прычыны адмовіць чалавеку ў дапамозе.

Свой бізнес на малой радзі-ме малады прадпрымальнік пачаў з продажу аўтазапчастак у невялікім павільёнчыку каля райпаліклінікі, а ў мінулым годзе адкрыўся яго магазін будаўнічых матэрыялаў “Стройкомплект” у гандлёвым доме “Міхаіл”.

— Наш дэвіз: “Дом ад падмурка да даху”, — поўнасцю адпавядае рэчаіснасці. Той, хто захоча пабудаваць дом з нуля або капітальна адрамантаваць стары, можа знайсці або замовіць пад заказ у нас усё неабходнае, — распавядае Віталь Голасаў. — І кансультацыяй дапаможам. Мы робім стаўку не на шырокі асартымент, а на якасць і даступнасць. Гэта асабліва важна для жыхароў сельскай мясцовасці. Ім не трэба ехаць у Магілёў – усё побач!

Нягледзячы на маладосць і адносна невялікі тэрмін прадпрымальніцкай дзейнасці, Віталь цвёрда заняў адпаведную нішу ў мясцовым бізнес-асяродку. А самым галоўным сваім памочнікам лічыць жонку Святлану, якая і падтрымае, і параіць, і натхніць на новыя дасягненні.

Буд

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *