Засцеражыце сябе

У летні перыяд павялічваецца паступленне заяў аб пошуку грамадзян, якія накіроўваюцца ў лес для збору грыбоў і ягад.

Калі вы збіраецеся пайсці ў лес, у абавязковым парадку паведаміце пра гэта сваім родным ці суседзям. Па магчымасці бярыце з сабой спадарожніка і  апранайцеся ў яркае адзенне. Абавязкова трэба мець запас пітной вады, прадуктаў, а таксама мабільны тэлефон, нож. Заўсёды майце пры сабе кавалак яркай матэрыі альбо поліэтыленавы пакет, каб вы маглі пакінуць за сабой сляды.

Калі вы заблукалі, не панікуйце, абдумайце план дзеянняў. Вызначце адзін напрамак, у якім збіраецеся ісці. Для гэтага арыентуйцеся па сонцы альбо моху на дрэвах, які заўсёды знаходзіцца з паўночнага боку. Рухаючыся па лесе, пакідайце за сабой сляды: прывязвайце кавалачкі матэрыі, ламайце галіны. Слухайце, магчыма, недалёка ёсць чыгунка альбо аўтамабільная дарога. Ноччу развядзіце вогнішча і паспрабуйце знайсці прытулак на дрэве.

Просьба да асоб, сваякі якіх не вярнуліся з лесу больш як праз 5-6 гадзін: неадкладна паведаміце аб гэтым у РАУС альбо МНС па тэлефонах 102 і 101.

Аляксандр БАЛДЫШЭЎСКІ,

в. а. першага намесніка

начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *