Прайшоў прыём пашпартоў гатоўнасці дзіцячых садкоў і школ Бялыніччыны да новага навучальнага года

Прыём пашпартоў гатоўнасці дзіцячых садкоў і школ Бялыніччыны да новага навучальнага года прайшоў з 26 па 28 ліпеня.

Спецыяльная камісія ў складзе прадстаўнікоў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, РАНС, міліцыі, ЦРБ і райЦГЭ зрабіла аб’езды ўсіх навучальных і дашкольных устаноў раёна. Да адной з такіх паездак далучылася і карэспандэнт раённай газеты.

Зона аб’езду камісіі была даволі вялікая. Першым наведалі дзіцячы садок №5 у г. Бялынічы, пасля – школы і дзіцячыя садкі ў Заполлі і аграгарадку Вялікая Машчаніца, Цяхцінскі і Эсьмонскі ВПК ДССШ і Старасельскі ВПК ДСПШ.

Асаблівую ўвагу члены камісіі звярталі на выкананне мерапрыемстваў па супрацьпажарнай бяспецы, захаванні санітарна-гігіенічных патрабаванняў да памяшканняў, харчблокаў і гульнёвых пляцовак для дзяцей.

У навучальных і дашкольных установах зроблены запланаваныя касметычныя рамонты, устаноўлена новая сантэхніка, заменены лямпы электрычнага асвятлення на энергазберагальныя, добраўпарадкавана навакольная тэрыторыя. У дзіцячых садках правяраючыя ўбачылі ярка пафарбаваныя альтанкі, тэматычныя гульнёвыя пляцоўкі, арыгінальна аформленыя кветкавыя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы. На прышкольных тэрыторыях таксама панавалі чысціня і парадак, былі прыведзены ў належны стан спартыўныя і гульнёвыя пляцоўкі, месцы для адпачынку вучняў.

— Асноўная частка фінансаў, выдаткаваных на рамонтныя і будаўнічыя работы, ужо асвоена, — адзначае старшыня камісіі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА. – За кошт сродкаў, заробленых падчас раённага суботніка, праводзіцца бягучы рамонт шыфернага даху ў СШ №2 райцэнтра. На падрыхтоўку школ зрасходавана 34,9 тысячы рублёў пазабюджэтных сродкаў і 10 тысяч рублёў спонсарскай дапамогі. Значную частку грошай навучальным і дашкольным установам раёна выдзелілі праўленне СВК “Калгас “Радзіма”, адміністрацыі ААТ “Новая Друць”, ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, ДЭУ №74, ДРБУ-170, ПМК-241. Не засталіся ў баку і прыватныя прадпрымальнікі. Кіраўніцтва ТАА “ВНН плюс”, напрыклад, аказала шэфскую дапамогу ў набыцці тратуарнай пліткі для ЦКРНіР, піламатэрыялаў для Кудзінскай БШ і Ланькаўскага ясляў-садка, а індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір ГРЫБКОЎ выдзеліў Свяцілавіцкаму ВПК ДССШ і СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага неабходныя будаўнічыя матэрыялы.

— Клопат аб тым, каб навучанне дзяцей у школе было максімальна камфортным, заўсёды з’яўляецца першачарговай задачай. Выкананы прадпісанні райЦГЭ па аднаўленні санвузлоў і душавых кабін побач са спартзаламі ў Цяхцінскім ВПК ДССШ, Вішоўскай СШ, абноўлены санвузел у ЦКРНіР. У Галоўчынскай і Эсьмонскай школах заменена асвятленне на больш эканомнае, якое, у дадатак, не аказвае шкоднага ўплыву на зрок дзяцей, — паінфармавала Таццяна Мякшына.

Альтанка

Безимени-1

Бусел

Школа

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *