Небяспечныя насякомыя

Шэршань – гэта самая вялікая аса і адно з самых небяспечных насякомых. У адрозненне ад пчол шэршань можа джаліць шматразова.

Калі вы знайшлі гняздо шэршняў, не чапайце яго, адразу патэлефануйце на 101 альбо 112. Супрацоўнікі МНС прыедуць да вас вечарам, бо толькі ў такі час можна яго знішчыць, змясціўшы ў поліэтыленавы пакет.

Гнёзды каля ўсіх сацыяльных аб’ектаў знішчаюцца бясплатна. Аднак у выпадку пагрозы жыццю і здароўю чалавека, калі хтосьці разварушыў гняздо альбо калі ў доме пражываюць дзеці і інваліды, спецыялісты РАНС выязджаюць на месца здарэння бясплатна.

Выконвайце простыя правілы бяспечных паводзін з “небяспечнымі суседзямі”: не падыходзьце занадта блізка да гнязда, не рабіце побач з ім рэзкіх рухаў, не шуміце, не знішчайце шэршняў паблізу гнязда.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *