Панеслі пакаранні

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў у сферы аховы здароўя Магілёўскай вобласці.

Калегіяй адзначана, што ў рэгіёне ў цэлым забяспечваецца стабільнае функцыянаванне сістэмы аховы здароўя. Разам з тым, мясцовымі органамі ўлады ў недастатковым памеры прадугледжваюцца бюджэтныя асігнаванні на рэканструкцыю і перааснашчэнне медыцынскіх устаноў. У 2016 годзе дапушчана невыкананне нарматываў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на аднаго жыхара ў цэлым па вобласці, а таксама па 16 раёнах.

Пры гэтым кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя дапускаюць неэфектыўнае і незаконнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, а таксама іншыя парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў Камітэта ў бюджэт вярнулі больш за 165 тыс. рублёў, за парушэнні заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 медустановы і 36 іх працаўнікоў, да дысцыплінарнай – 43 чалавекі.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *