Правяли прафилактычную акцыю

дети

У мінулы панядзелак на базе ДУА “Яслі-сад № 2” супрацоўнікі АДАІ разам з матацыклістамі, якія завіталі ў Бялынічы з абласнога цэнтра, правялі акцыю з мэтай прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму і выхавання ў дзяцей бяспечных паводзін на дарозе.

У час віктарыны міліцыянеры праверылі веданне маленькімі выхаванцамі правілаў дарожнага руху. Падчас мерапрыемства дзецям таксама былі прадэманстраваны матацыклы і службовы аўтамабіль АДАІ.

На заканчэнне сустрэчы матацыклісты падарылі рабятам ласункі і наклейкі, а інспектары АДАІ – тэматычныя буклеты.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *