З 24 па 30 ліпеня праваахоўнікамі былі складзены 20 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 24 па 30 ліпеня праваахоўнікамі былі складзены 20 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 12, за прычыненне пабояў – 6 і за дробнае хуліганства – 2.

Перасохла ў горле. Работнік зернесушыльнага комплексу ў аг. Вялікая Машчаніца вырашыў адзначыць пачатак жніва спіртным. За знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення на рабочым месцы аператар сушылкі атрымаў адміністрацыйны пратакол.

“Чорны капальнік”. 25 ліпеня ў РАУС паступіла інфармацыя аб тым, што жыхар вёскі Вугольшчына выкапаў мех бульбы на полі, якое належыць ААТ “Новая Друць”. Праверку праводзіць аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі.

Пазабаўляліся. Бялынічанка патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што чацвёра падлеткаў кідаюць яйкі ў вокны яе кватэры. У адносінах да непаўнагадовага зачыншчыка нядобрай забавы складзены адміністрацыйны пратакол.

Захацелі падсілкавацца. Раніцай 27 ліпеня ў дзяжурную службу РАУС паступіла паведамленне аб тым, што невядомыя вынеслі прадукты харчавання са сталовай ААТ “Бялынічы” ў Малым Кудзіне.

А праз дзень у міліцыю патэлефанаваў бялынічанін, у якога нехта скраў з прысядзібнага ўчастка 5 качаноў капусты. Праводзіцца праверка.

“Аист” адляцеў. Жыхарка Малога Кудзіна паведаміла ў міліцыю аб тым, што невядомыя скралі ў яе са двара веласіпед “Аист”.

Цып-цып. Раніцай 29 ліпеня ў міліцыю звярнуўся занепакоены бялынічанін, які паведаміў, што ў яго са двара зніклі 13 куранят двухмесячнага ўзросту.

Ганна КАВАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *