Дапускаюць парушэнні

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Калегіяй адзначана, што ў вобласці ў цэлым прымаюцца меры па рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы “Развіццё сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016-2020 годы.

Разам з тым мясцовымі органамі ўлады не ў поўным аб’ёме забяспечваецца фінансаванне асобных мерапрыемстваў гэтай падпраграмы, неабходна перагледзець якасць паслуг у сістэме дадатковай адукацыі.

У гэтых установах дапускаюцца парушэнні і недахопы па арганізацыі і ажыццяўленні адукацыйнага працэсу, не задзейнічаны значныя рэзервы зніжэння бюджэтнай нагрузкі, у тым ліку за кошт павелічэння даходаў ад аказання платных паслуг. У асобных з іх устаноўлены выпадкі неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці.

Па выніках праверак Камітэта ў бюджэт вернута больш за 22 тыс. рублёў, пастаўлены на ўлік асноўныя сродкі і нематэрыяльныя актывы на 1 млн. рублёў, парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Па выніках пасяджэння калегіі Камітэта мясцовым органам улады ўнесены і знаходзяцца на кантролі канкрэтныя прапановы па ліквідацыі парушэнняў і недахопаў у сістэме адукацыі.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *