Лепшая публікацыя пра ўборачную кампанію

typewriter-801921__340

Магілёўская абласная арганізацыя ГАБеларускі саюз журналістаўабвясціла конкурс на лепшую публікацыю пра ўборачную кампанію бягучага года.

– Падобнае творчае спаборніцтва сярод журналістаў мы праводзім упершыню, – распавядае кіраўнік рэгіянальнай структуры ГА БСЖ Святлана ШУТАВА. – Журналісты актыўна занятыя на жніве. Яны часта сустракаюць світанак у полі разам з камбайнерамі і нярэдка заканчваюць свой працоўны дзень далёка пасля заходу сонца. Газетчыкі добра ведаюць, што такое праца на хлебнай ніве і якім коштам здабываецца агульны каравай. Таму было прынята рашэнне заахвоціць тых, хто распавядае жыхарам рэгіёну аб самай гарачай пары – уборачнай кампаніі .

Прыняць удзел у конкурсе могуць члены абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз журналістаў”. Для гэтага ім неабходна накіраваць да 15 верасня на электронны адрас mv@mogilev.by інфармацыйнага агенцтва “Магілёўскія ведамасці” матэрыялы з пазнакай “На конкурс”. Ад кожнага аўтара прымаецца не больш за тры публікацыі.

– Артыкулы могуць быць самымі рознымі па жанры і спосабах падачы, – удакладняе Святлана Шутава. – Мы не абмяжоўваем тэматыку толькі людзьмі, якія працуюць у полі. На жніве занятыя прадстаўнікі розных служб і арганізацый, якія дапамагаюць працаўнікам палёў праводзіць уборачную кампанію якасна і за аптымальныя тэрміны. Яны таксама заслугоўваюць увагі і могуць стаць героямі рэпартажаў.

Па выніках конкурсу журы, у склад якога ўвойдуць члены прэзідыума абласной арганізацыі БСЖ, вы-значыць аўтара лепшай публікацыі, а таксама ўладальнікаў другога і трэцяга месцаў.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва адбудзецца ў рамках мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2017” у Клічаве. Лаўрэатам уручаць дыпломы і прызы.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *