Праверылі гатоўнасць да ўборкі ўраджаю

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены маніторынг гатоўнасці сельгасарганізацый да ўборкі ўраджаю.

У ходзе кантрольных мерапрыемстваў неналежная падрыхтоўка зернеўборачнай тэхнікі, а таксама адставанне ад графіка яе рамонту выяўлены ў 15 з 20 арганізацый вобласці.

У ААТ “Магілёўская райаграпрамтэхніка” на 30 чэрвеня з 13 зернеўборачных камбайнаў былі падрыхтаваны 8, у ААТ “Быхаўскі” Быхаўскага раёна на 25 червеня з 3-х толькі 1, пры гэтым у гаспадарцы нагрузка на 1 камбайн складае 377 га зерневых і зерне-бабовых культур, што вышэй за сярэднеабласную на 123 га.

Падобныя недахопы былі выяўлены ў ААТ “Бялынічы” Бялыніцкага раёна, ААТ “Пудаўня-Агра”, ААТ “Чэрнеўка-Агра” і ААТ “Міхееўка-Агра” Дрыбінскага раёна, КСУП “Чырвоны баец” і ААТ “Дабаснянскае” Кіраўскага раёна, КСУП “Бель” Крычаўскага, КСУП “Аўсянка” імя І. І .Мельніка і ААТ “Горацкае” Горацкага раёна, ААТ “Эксперыментальная база “Дашкаўка” Магілёўскага.

У 6 арганізацыях выяўлена неналежная падрыхтоўка зернесушыльнай гаспадаркі: ААТ “Пудаўня-Агра”, ААТ “Міхееўка-Агра”, ААТ “Магілёўская райаграпрамтэхніка”, СВК “Калгас імя Суворава” і ААТ “Крычаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Крычаўскага раёна.

Выяўлены ЗСК М-819, якія доўгі час не выкарыстоўваюцца: у ААТ “Эксперыментальная база “Дашкаўка”, у ААТ “Крычаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, ААТ “Магілёўская райаграпрамтэхніка”.

У некаторых гаспадарках вобласці ўстаноўлена недастатковая колькасць гаруча-змазачных матэрыялаў: запас  паліва на 1-2 дня працы ў 10 арганізацыях, практычна поўная яго адсутнасць у 4-х.

Неналежная падрыхтоўка вагавай гаспадаркі ўстаноўлена ў 6 гаспадарках, складскіх памяшканняў – у 2-х.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *