Адразу дзве важныя падзеі адбыліся на мінулым тыдні ў РАУС

Ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаў віншаванні ад калег з 50-гадовым юбілеем і выхадам на заслужаны адпачынак былы начальнік РАУС, палкоўнік міліцыі ў запасе Юрый СІМАНАЎ.

Симонов

Сваю службовую дзейнасць Юрый Пятровіч пачынаў у райаддзеле ў далёкім 1992 годзе на пасадзе інспектара папраўчых работ службы міліцыі грамадскай бяспекі. У 2005 годзе ён быў прызначаны на пасаду начальніка Клімавіцкага РАУС, а з 2011 працягваў працоўную дзейнасць у якасці начальніка аддзела ўнутраных спраў Бялыніцкага райвыканкама.

Начальнік РАУС Сяргей КРАСНОЎ падзякаваў яму за службу на карысць Радзімы, перадаў віншаванне кіраўніцтва УУС Магаблвыканкама і ўручыў пенсійнае пасведчанне і памятны падарунак ад афіцэрскага сходу райаддзела міліцыі.

Таксама ва ўрачыстай абстаноўцы былі прыняты ў члены афіцэрскага сходу старшы інспектар па дазваляльнай рабоце Аляксандр КРОЛ і оперупаўнаважаны АКВ Яўген ЭРГАШАЎ.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *