На тэрыторыі раёна праводзяцца мерапрыемствы па абароне водных рэсурсаў, папярэджанні і спыненні экалагічных злачынстваў і браканьерскай дзейнасці

У цяперашні час на тэрыторыі раёна праводзяцца мерапрыемствы па абароне водных рэсурсаў, папярэджанні і спыненні экалагічных злачынстваў і браканьерскай дзейнасці.

Падобныя мерапрыемствы накіраваны на недапушчэнне злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з незаконным паляваннем, здабычай водных біярэсурсаў, высечкай лясных насаджэн-няў, парушэннем экалагічнай бяспекі.

Аналізуючы злачынствы, зробленыя за апошнія га-ды, варта адзначыць, што грамадзяне, якія робяць іх, не разумеюць, якую шкоду прычыняюць навакольнаму асяроддзю і якія могуць быць наступствы.

Трэба памятаць, што за злачынствы супраць экалагічнай бяспекі, браканьерскую дзейнасць і незаконную здабычу водных біярэсурсаў прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу – да 1000 базавых велічынь або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і права займаць пэўныя пасады.

Таксама грамадзянам неабходна ведаць, што пры атрыманні інфармацыі аб асобах, якія ўжо зрабілі такія злачынствы або толькі рыхтуюць, неабходна паведаміць у РАУС па тэлефонах 102 або 51-940.

Аляксандр

БАЛДЫШЭЎСКІ,

начальнік аддзела

крымінальнага вышуку РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *