Напрыканцы ліпеня – у пачатку жніўня на дарогах раёна адбыўся шэраг ДТЗ

Напрыканцы ліпеня – у пачатку жніўня на дарогах раёна адбыўся шэраг ДТЗ. Прычынай іх сталі стомленасць і няўважлівасць вадзіцеляў, а таксама невыкананне імі правіл дарожнага руху.

26 ліпеня жыхар Барысаўскага раёна сеў за руль у стомленым стане і накіраваўся ў бок Магілёва. На 148-м кіламетры ён заснуў і з’ехаў у кювет. У выніку ДТЗ аўтамабілю прычынены механічныя пашкоджанні.

Таксама не справілася з кіраваннем 36-гадовая жыхарка нашага раёна, якая разам з трыма дзецьмі і мужам рухалася па аўтадарозе Бялынічы-Шапялевічы-Круча. Аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся.

28-гадовы вадзіцель аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Дайнекі і Мічурына не саступіў дарогу сустрэчнаму транспартнаму сродку і ў выніку стварыў аварыйную сітуацыю. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Напачатку жніўня, а 2 гадзіне ночы, жыхарка Магілёва заснула за рулём і сутыкнулася з аўтамабілем МАЗ. У выніку ДТЗ, якое здарылася на аўтадарозе Мінск-Магілёў, яе аўтамабілю прычынены механічныя пашкоджанні, але пацярпелых няма.

У вёсцы Прыбар супрацоўнікі ДАІ затрымалі мясцовага жыхара, які кіраваў аўтамабілем ВАЗ у стане алкагольнага ап’янення. Як высветлілася, мужчына не меў права на кіраванне транспартнымі сродкамі, а яго аўтамабіль не прайшоў тэхнічны агляд. Аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку да высвятлення абставінаў.

Марыя ШУТ.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *