Нямэтавае выкарыстанне

Адлічэнні на капітальны рамонт шмат-кватэрнага жылога дома – адзін з асноўных відаў плацяжу, які штомесячна выплачваюць спажыўцы жыллёва-камунальных паслуг.

Грошы накапліваюцца на спецыяльных банкаўскіх рахунках, адкрытых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, таварыствамі ўласнікаў альбо арганізацыямі забудоўшчыкаў. Яны выкарыстоўваюцца выключна для фінансавання расходаў на правядзенне рамонту жылых дамоў.

Разам з тым асобныя жыллёва-камунальныя арганізацыі Магілёўскай вобласці не заўсёды прытрымліваюцца гэтага абавязку і накіроўваюць грашовыя сродкі на выплату зарплаты, падаткаў і іншыя мэты. У выніку, іх кіраўнікі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

За нямэтавае выкарыстанне адлічэнняў на капітальны рамонт арт. 11.69 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

Сітуацыя ў гэтай сферы знаходзіцца на кантролі Камітэта.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *