Жыхары вуліцы Задруцкая ў хуткім часе атрымаюць ад камунальнікаў прыемны і доўгачаканы падарунак

Пешаходная дарожка, якую пракладаюць працаўнікі будаўнічай брыгады БУКП “Жылкамгас”, не толькі ўпрыгожыць участак дарогі ад моста праз раку Друць да вуліцы Мокраўская, але і зробіць рух вадзіцеляў і пешаходаў больш бяспечным.Безимени-1

— І да нас нарэшце дабраліся! – усміхаецца мясцовая жыхарка Вікторыя ШЫКУНОВА. – Цяпер адчуваем, што жывём у горадзе. Узімку і ў дрэннае надвор’е тут было цяжка прайсці: гразь, снег. І небяспечна — рух машын вельмі ажыўлены. Зараз – іншая справа. Чыста, прыемна прайсціся.

Перавагі новага тратуара бялынічане ацэньваюць толькі з лепшага боку, дый вуліца папрыгажэла! Задаволены пешаходнай дарожкай і вадзіцелі.

— Безумоўна, прыемна, што вуліца набывае цывілізаваны выгляд, — выказвае свае думкі бялынічанін Віктар КОЗЫРАЎ. – Вясной і восенню на ўзбочынах дарогі заўсёды стаялі лужы, людзі абыходзілі іх па праезнай частцы. Нам, вадзіцелям, было вельмі нязручна. Зараз можна ехаць і не хвалявацца, што нехта нечакана выскачыць на дарогу.

— Добраўпарадкаванне вуліцы Задруцкая праводзіцца за кошт сродкаў, выдзеленых з раённага бюджэту. На пракладцы тратуара ўжо асвоена 99,5 тысячы рублёў, — паінфармаваў журналіста раённай газеты намеснік начальніка вытворча-тэхнічнай службы БУКП “Жылкамгас” Максім СТУКАЛАЎ. – Агульная працягласць пешаходнай дарожкі складзе 840 метраў.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *