Прэс-канферэнцыю па пытаннях радыяцыйнай бяспекі на зборы грыбоў і ягад правяла інжынер-радыёлаг ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Таццяна ЧАЙКОЎСКАЯ

Прэс-канферэнцыю па пытаннях радыяцыйнай бяспекі на зборы грыбоў і ягад правяла інжынер-радыёлаг ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Таццяна ЧАЙКОЎСКАЯ. Яна адказала на пытанні, якія хвалююць жыхароў Бялыніччыны, а таксама нагадала аб правілах бяспекі.

тмчайк

Служба радыяцыйнага кантролю лясгаса кожны год у перыяд збору ягад і грыбоў ажыццяўляе кантроль за ўзроўнем радыяцыі, якая ўтрымліваецца ў дарунках лесу, і інфарміруе насельніцтва аб магчымасці іх ужывання. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло больш за трыццаць гадоў, аднак па-ранейшаму асноўная частка запасу радыёактыўнага цэзія-137 залягае ў верхнім пяцісантыметровым слоі глебы. Менавіта ў ім і фарміруецца грыбніца, а таксама знаходзяцца карані ягадных раслін. На сённяшні дзень плошча радыяцыйнага забруджвання ляснога фонду ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” складае 29 тыс. га, а гэта каля 30% ад усёй тэрыторыі лясных угоддзяў.

Таццяна Міхайлаўна распавяла пра бягучую сітуацыю з радыяцыйным забруджваннем грыбной і ягаднай прадукцыі.

Больш за 50% даследаваных грыбоў і 30% ягад, сабраных у забруджаных кварталах, перавышаюць дапушчальны ўзровень цэзія-137. У гэтым годзе ўжо звярталіся людзі, каб праверыць вынікі сваіх лясных збораў.

“Дзе можна знайсці інфармацыю аб забру-джванні лясоў, як распазнаць найбольш небяспечныя кварталы?

Дзмітрый Д.,

жыхар Бялыніцкага р-на”.

– Па-першае, уваходзячы ў лес, трэба звяртаць увагу на наяўнасць знака, які папярэ-джвае аб радыяцыйнай небяспецы. Па-другое, на сайце лясгаса размешчана падрабязная карта радыяцыйнай забруджанасці лясных тэрыторый. Там таксама ёсць уся неабходная інфармацыя аб нормах утрымання радыяцыі ў розных відах ягад і грыбоў. Так, напрыклад, больш небяспечнымі з’яўляюцца журавіны, буякі і чарніцы. З грыбоў – чорны грузд, сыраежкі і баравікі. Усе яны маюць высокую здольнасць да назапашвання радыёнуклідаў.

“Куды можна звярнуцца, каб праверыць сабранае ў лесе на ўзровень радыяцыі?

Марыя М.,

жыхарка Бялыніцкага р-на”.

– Звярнуцца можна на пост радыяцыйнага кантролю лясгаса, а таксама ў раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Алена БЫКАВА.

Фота Марыі Шут.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *