Узнагароджанне чарговых “тысячнікаў” прайшло 21 жніўня ў ААТ “Бялынічы” і ААТ “Аграсэрвіс”

Экіпаж камбайна ААТ “Бялынічы” ў складзе Анатоля МАРОЗАВА і Васіля ЧАРНІХОЎСКАГА, па стане на 21 жніўня, намалаціў 1208 тон зерня. Анатоль Іванавіч прыйшоў працаваць у гаспадарку адразу ж пасля службы ў войску. Гэта не першая яго тысяча, у мінулыя сезоны ён таксама быў у спісе лідараў. А вось Васіль Васільевіч далучыўся да яго толькі ў гэтым годзе – раней працаваў у іншым экіпажы камбайна. Зараз хлебаробы шчыруюць на КЗС-1218 “Палессе GS12” і ўпэўнены, што гэта не апошняя іх “сумесная тысяча”.

Безимени-1

Дырэктар ААТ “Бялынічы” Мікалай СКРЫПУНОЎ павіншаваў хлебаробаў і падзякаваў за плённую працу.

Вадзіцелі ААТ “Аграсэрвіс” Ігар ШЫЧКО і Дзяніс СІБІРСКІ таксама трапілі ў спіс “тысячнікаў”. Дзяніс Аляксандравіч працуе ў БУКП “Жылкамгас” і ўжо не першы год удзельнічае ва ўборачнай кампаніі – дапамагае ААТ “Аграсэрвіс” збіраць ураджай. Дарэчы, у 2015 годзе Дзяніс Сібірскі перавёз 1700 тон збожжа.

Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК падзякаваў “тысячнікам” за добрасумленную працу, уручыў ім дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі.

У гэты ж дзень Дыпломам райвыканкама і грашовай прэміяй быў узнагароджаны вадзіцель ААТ “Бялынічы” Аляксандр ЧАЙКОЎСКІ, які на аўтамабілі МАЗ 555 перавёз 2575 тон і папоўніў спіс “дзвюхтысячнікаў”.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *