На базе СШ №2 дзейнічаў ваенна-патрыятычны лагер “Патрыёт”

У першай палове жніўня на базе СШ №2 дзейнічаў ваенна-патрыятычны лагер з кругласутачным знаходжаннем “Патрыёт”, які з’яўляўся сумесным праектам гэтай установы адукацыі і МЦ “Ветразь”.

сид

Свой вольны час у ім бавілі дзесяць хлопчыкаў са шматдзетных і апякунскіх сем’яў ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Начальнік лагера Вольга АЎСЯННІКАВА і педагогі СШ №2 Уладзімір НІЗАЎЦОЎ, Віталь КАРАЛЁНАК і Наталля ЦАПІК кожны дзень праводзілі з рабятамі выхаваўчыя, спартыўныя і розныя тэматычныя мерапрыемствы, а таксама, улічваючы ваенна-патрыятычную накіраванасць летніка, і з удзелам прадстаўнікоў сілавых структур. У кінатэатры “Зорка” для іх правялі кіналекторый з падборкай фрагментаў кінафільмаў пра Вялікую Айчынную вайну, гераічныя подзвігі абаронцаў нашай Радзімы. На базе МЦ “Ветразь” адбылося спартыўнае мерапрыемства з элементамі рукапашнага бою. Выхаванцы летніка наведалі з азнаямляльнай экскурсіяй райаддзел міліцыі, супрацоўнікі РАНС правялі для іх паказальнае выступленне з вучэбна-трэніровачнымі зборамі. У час іх рабяты прымерылі на сябе баёўкі і рыштунак выратавальнікаў, паспрабавалі здаць нарматывы.

Змястоўнае мерапрыемства зладзілі і супрацоўнікі раённага ваенкамата. Ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў маёр Мікалай ГАМОЛКА расказаў пра прафесію ваеннага. Ён адзначыў, што абарона Радзімы – гэта нялёгкая, але ганаровая справа. Магчыма, пасля гэтай сустрэчы хтосьці з падлеткаў захоча звязаць сваю будучыню з Узброенымі Сіламі Беларусі.

Потым былі праведзены азнаямляльныя заняткі і спаборніцтвы па стральбе і апрананні агульнавайсковага ахоўнага касцюма, абароне ад радыяцыйнага, хімічнага і біялагічнага паражэнняў.

Старшы лейтэнант, начальнік групы прызыву Павел ГАРБАЧОЎ распавёў, для чаго прызначаны ахоўныя сродкі, якія прымяняюцца ў арміі, прадэманстраваў іх віды і парадак адзявання. Хлопцы паспаборнічалі, хто хутчэй дастане з сумкі і адзене процівагаз. Па нарматыве на гэта даецца 7 секунд.

gcgg

Пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі, які правёў на імправізаваным стрэльбішчы маёр, начальнік мабільнай групы Андрэй РЫБАКОЎ, рабяты паспрабавалі свае сілы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з палажэння лежачы.

Безимени-1

Самыя хуткія і трапныя былі адзначаны дыпломамі, астатнія ўдзельнікі мерапрыемства таксама атрымалі на памяць сувеніры. І, канечне, шмат новых уражанняў.

Тэкст і фота

Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *