Сярэдняя зарплата за ліпень ўзрасла ва ўсіх абласцях Беларусі

Безимени-1

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата за ліпень бягучага года ўзрасла ва ўсіх абласцях Беларусі, а ў Мінску — нязначна знізілася, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Так, сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за ліпень склала Br1 141,3 (за чэрвень — Br1 143,1). Мінск традыцыйна лідзіруе ў Беларусі па ўзроўні сярэдняй заработнай платы ў ліпені амаль у 1,4 разы вышэйшы за сярэднерэспубліканскі. На другой пазіцыі — Мінская вобласць (Вг841,4), на трэцяй — Гомельская вобласць (Br741,1). Сярэдня ліпеньская зарплата ў Брэсцкай вобласці складала Вг717,9, у Гродзенскай вобласці — Вг717,4, у Магілёўскай вобласці — Br709, у Віцебскай вобласці — Br702.

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені — ліпені 2017 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года ўзрасла на 2,7 працэнта. Самы высокі рост рэальнай зарплаты адзначаны ў Мінскай і Гомельскай абласцях (адпаведна на 3,5 працэнта і 3,4 працэнта), а ў Віцебскай вобласці гэты паказчык найменшы (рост на 1,6 працэнта).

Рэальная заработная плата за ліпень бягучага года ў сярэднім па рэспубліцы склала 104,3 працэнта да ўзроўню ліпеня мінулага года.

Як ужо паведамлялася, налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў ліпені 2017 года склала Br827,5 (у чэрвені — Br819,3), рабочых і служачых — Br827,5 (у чэрвені — Br819,3).

БелТА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *