Ахвяры алкаголю на дарогах

Хоць супрацоўнікі АДАІ заўсёды папярэджваюць аўтамабілістаў аб адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, пяных на дарозе менш не становіцца.

20 жніўня адбылося ДТЗ каля в. Пільшычы. Вадзіцель “Аўдзі”, жыхар Магілёва, ехаў па дарозе Быхаў – Бялынічы. У Пільшычах яго чакала знаёмая. Калі на месца здарэння прыехалі супрацоўнікі АДАІ, вадзіцель нават не змог самастойна выйсці з машыны, бо знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Перад тым, як сесці за руль аўтамабіля, ён распіваў са сваёй знаёмай спіртное. П’янага кіроўцу чакае адміністрацыйная адказнасць.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *