Развіццё індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва

Развіццё індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва

Развіццё індывідуальнай жылой забудовы зяўляецца важным напрамкам жыллёвай палітыкі ў Магілёўскай вобласці.

За апошнюю пяцігодку доля ўводу ў эксплуатацыю індывідуальнага жылля склала больш за 35% (636 тыс. кв. м) ад агульнага абёму (1791 тыс. кв. м).

Індывідуальнае будаўніцтва дазваляе палепшыць жыллёвыя ўмовы грамадзян з улікам іх асабістых патрабаванняў да колькасці, аб’ёму, планіроўкі і месцазнаходжання жылых і падсобных памяшканняў, а таксама далучае да гэтага працэсу банкі, будаўнічыя арганізацыі, дзейнасць якіх пазітыўна ўплывае на эканоміку дзяржавы.

Адна з умоў паспяховага развіцця індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва – забеспячэнне тэрыторыі забудовы неабходнай інжынерна-транспартнай інфраструктурай: электразабеспячэннем, водазабеспячэннем, вулічна-дарожнай сеткай.

Па ацэнцы Камітэта, арганізацыя планавання, фінансавання, будаўніцтва і прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў раёнах індывідуальнай жылой забудовы патрабуе паляпшэння.

У гэтай сферы ёсць шэраг праблем: неналежная арганізацыя будаўнічага працэсу, зацягванне стварэння ў раёнах індывідуальнай жылой забудовы неабходнага узроўня інжынерна-транспартнай інфраструктуры, неэфектыўнае планаванне і размеркаванне бюджэтных сродкаў і іх дэфіцыт, ініцыяванне будаўніцтва аб’екта пры незавяршэнні раней пачатых.

З 138 аб’ектаў інжынернай інфраструктуры, якія пачалі будавацца ў 2012-2016 гадах у 18 рэгіёнах вобласці, да цяперашняга часу ў эксплуатацыю ўведзены толькі 51.

У стадыі незавершанага будаўніцтва знаходзяцца 66 аб’ектаў. На 21 выраблена толькі праектна-каштарысная дакументацыя.

Як вынік, чаканы сацыяльна-эканамічны эфект ад выкарыстання ў гэтай сферы значных дзяржаўных сродкаў (больш за 40 млн рублёў) пакуль не дасягнуты.

Для завяршэння недабудаваных аб’ектаў патрабуецца задзейнічанне ўсіх магчымых рэзерваў зніжэння затрат дзяржавы, у тым ліку за кошт змяншэння цаны асобных праектных рашэнняў і прыцягнення да фінансавання прыватных партнёраў.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *