Абнародаваны новыя цэны на школьныя падручнікі

Абнародаваны новыя цэны на школьныя падручнікі ў 2017/2018 навучальным годзе. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі Беларусі ад 10 жніўня нумар 104 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

000022_568523_big

Кошт усяго камплекта з 11 падручнікаў для першага класа складае Br16,49, для другога класа — Br19,52 (11 падручнікаў), для трэцяга класа — Br21,96 (13 падручнікаў), для чацвёртага класа — Br13,4 (12 падручнікаў), для пятага класа — Br24,02 (16 падручнікаў), для шостага класа — Br26,64 (13 падручнікаў), для сёмага класа — Br40,57 (14 падручнікаў), для восьмага класа — Br17,59 (14 падручнікаў), для дзявятага класа — Br16,06 (16 падручнікаў), для дзясятага класа — Br22,17 (15 падручнікаў), для адзінаццатага класа — Br27,97 (16 падручнікаў).

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 24 чэрвеня 2011 года нумар 839, плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі асобамі пры асваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі за І-ХІ класы спаганяецца ў памеры 50 працэнтаў кошту адпаведных камплектаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

БелТА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *