На працягу дваццаці гадоў Надзея АНТОНАВА і Ніна ПАЛУДА працуюць у гандлёвай сферы

На працягу дваццаці гадоў Надзея АНТОНАВА і Ніна ПАЛУДА працуюць у гандлёвай сферы, дзесяць з якіх – разам.

Свой працоўны шлях Надзея Рыгораўна і Ніна Іванаўна пачыналі ў розных магазінах, пасля абедзве рабілі ў адным сельгаспрадпрыемстве бухгалтарамі, а потым перайшлі працаваць у краму вёскі Алешкавічы. Зараз Надзея Антонава і Ніна Палуда знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але не кідаюць любімую працу. У летні сезон жанчыны абслугоўваюць пакупнікоў у краме вёскі Мокравічы.

– Нас двое, разам усё лепш атрымліваецца. Усе людзі розныя, мы стараемся знайсці падыход і дагадзіць кожнаму кліенту, каб пасля наведвання нашай гандлёвай кропкі ў іх заставалася станоўчае ўражанне і хацелася прыйсці сюды за пакупкамі зноў, – кажуць сяброўкі.

Вопытныя прадаўцы добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі. У свой час за актыўную і плённую працу ў сістэме спажыўкааперацыі яны ўзнагароджваліся граматамі і грашовымі прэміямі райста, а Ніна Іванаўна была адзначана Ганаровай граматай Белкаапсаюза і занесена на раённую Дошку гонару.

Надзея Антонава і Ніна Палуда не могуць уявіць сябе ў іншай сферы дзейнасці, бо любімая справа прыносіць ім сапраўднае задавальненне.

продавцы

Наталля ФРАНЦУЗАВА,

студэнтка МДУ

імя А.А. Куляшова.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *