У прэс-цэнтр раёнкі завітаў дырэктар ЦБП № 701 Андрэй САЛАНІНКА

У сучасным свеце арыентавацца ў фінансавых пытаннях вельмі важна. Зараз усе бацькі збіраюць дзяцей у школу. Па самых аптымістычных мерках, каштуе поўны набор неабходных вучнёўскіх прыналежнасцей ад 300 рублёў. А калі ў сям’і дзетак двое? Не ўсе маюць магчымасць патраціць столькі грошай за раз. Вось тут і паўстае пытанне аб тым, як набыць усё неабходнае, але захаваць сямейны бюджэт без “дзірак”? Сёння некалькі банкаў нашай краіны прапануюць скарыстацца карткамі растэрміноўкі. Даведацца, як працуе гэта паслуга мы вырашылі на прыкладзе ААТ “ААБ Беларусбанк”. У прэс-цэнтр раёнкі завітаў дырэктар ЦБП № 701 Андрэй САЛАНІНКА, які распавёў аб умовах выкарыстання карткі растэрміноўкі ААТ “ААБ Беларусбанк” “Магніт”.

сал

Картка “Магніт” дазваляе набываць тавары ў растэрміноўку без выплачвання камісіі за карыстанне крэдытам. З дапамогай яе можна сабраць у школу дзіця, зрабіць буйныя пакупкі з растэрміноўкай плацяжоў да 12 месяцаў ва ўсіх магазінах-партнёрах банка.

– Ці шмат мясцовых магазінаў з’яўляюцца партнёрамі вашага банка?

– Больш за 50 магазінаў прымаюць для разліку картку “Магніт”. Да іх адносяцца, напрыклад, “Гаспадар”, усе магазіны райста, “Золушка”, “Лакомка” і іншыя. Але і ў арганізацыях, якія не супрацоўнічаюць з “Беларусбанкам”, картку можна выкарыстоўваць таксама. Толькі як звычайную дэбітную ці овер-драфтавую. Гэта значыць, што, акрамя сродкаў, якія залічаны на яе, банк дазваляе патраціць яшчэ абумоўленую загадзя суму грошай. Па сутнасці, узяць крэдыт, але без выплаты працэнтаў. Стаўка овердрафта складае 15%, але да канца бягучага года дзейнічае спецыяльная акцыя, і яна паніжана да 12 %.

–  Колькі каштуе картка “Магніт” і хто мае права яе аформіць?

– Абслугоўванне карткі “Магніт” каштуе 4 рублі. Далей усё залежыць ад яе актыўнасці. Калі сума штомесячнага безнаяўнага разліку складзе больш за 50 рублёў, яна абслугоўваецца бясплатна. Калі меней чым 50 рублёў – Вr1 за месяц. Аформіць “Магніт” можа кожны жадаючы ў межах сваёй плацёжаздольнасці. Для афармлення карткі растэрміноўкі не трэба прадастаўляць банку даведку аб даходах (у выпадку, калі зарплата налічваецца на рахунак кліента ў “Беларусбанку”, а таксама калі кліент хоча аформіць овер-драфт з разліку даходаў, што не перавышаюць 15 б. в.). На сайце нашага банка ёсць калькулятар, які можа разлічыць суму овердрафтавага крэдыта з улікам даходаў і расходаў кліента. Можна аформіць картку праз інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, інфакіёск або патэлефанаваць па нумары 147 у кантакт-цэнтр.

–  Як можна папоўніць картку і адсачыць грашовыя сродкі на ёй?

– Папоўніць картку можна праз банкамат, інфакіёск, інтэрнэт- і мабільны банкінг, а таксама ў аддзяленнях банка. На вашы ўласныя сродкі, якія захоўваюцца на картцы, банк залічвае 0,5 % гадавых. Адсачыць іх змены можна праз SMS-абвесткі, М-банкінг – як і па звычайнай картцы. Акрамя таго, кожны месяц на вашу электронную скрыню будзе прыходзіць графік пагашэння запазычанасці.

– Картка “Магніт” прадугледжвае частковае вяртанне грашовых сродкаў, так званы кэш-бэк. На якіх умовах ён адбываецца?

–  Вяртанне сродкаў – гэта разнавіднасць бонуснай праграмы. Пры пакупках у магазінах-партнёрах кліент можа атрымаць cash-back ад 1 да 12% ад сумы пакупкі. Дарэчы, гэта самы вялікі кэш-бэк сярод беларускіх банкаў. Таксама бонусам карткі “Магніт” з’яўляецца тое, што наяўныя грошы з яе можна здымаць без камісіі.

– Андрэй Аляксандравіч, раскажыце, што такое грэйс-перыяд. Ці ёсць такая паслуга ў картцы растэрміноўкі?

– Грэйс-перыяд – гэта перыяд выплаты працэнтаў за овердрафтны крэдыт па льготнай стаўцы. Пры першым разліку карткай з гандлёвымі або сервіснымі арганізацыямі, якія не з’яўляюцца партнёрамі банка, на 30 дзён прадастаўляецца грэйс-перыяд овердрафта з працэнтнай стаўкай 0,0001% – па сутнасці, вельмі зручна.

Гутарыла

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *