Ядавітае воблака накрыла ўзбярэжжа ў Вялікабрытаніі: пацярпелі больш за 200 чалавек

У Вялікабрытаніі больш за 200 чалавек пацярпелі на паўднёвым узбярэжжы з-за воблака невядомага газу, паведамляюць інфармагенцтвы.

000026_141125_big

Па медыцынскую дапамогу ў графстве Усходні Сасекс звярнуліся не менш за 238 чалавек. Яны скардзіліся на рэзь у вачах і горле, праблемы з дыханнем. Паводле апошніх даных, ніхто з пацярпелых не быў шпіталізаваны. Праваахоўнікі высвятляюць прычыну з’яўлення газавага воблака.

Як паведамлялася, экстранная эвакуацыя была аб’яўлена для наведвальнікаў пляжа на паўднёвым узбярэжжы Вялікабрытаніі. Падставай да гэтага стала пагроза хімічнага заражэння — воблака невядомага газу, якое прыйшло з боку мора.

БелТА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *