На іх рахунках па тысячы і больш тон намалочанага і перавезенага збожжа

Быць хлебаробам заўсёды пачэсна. Расціць хлеб давяраюць толькі самым адказным і працавітым людзям. І калі нехта будзе гаварыць, што зараз не той час і герояў сённяшняга дня патрэбна шукаць іншых, няхай папрацуе хоць дзень на жніве.

Нагр 2 Безимени-1

Сёлетняе жніво флагманскі экіпаж камбайнераў СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА завяршыў з намалотам 3072,6 тоны! Недалёка ад яго апынуліся камбайнеры гэтага сельгаскааператыва Юрый ЗАЙЦАЎ і Віктар ВАСІЛЬЕЎ (2860,1 тоны), Аляксандр МІТКЕВІЧ і Уладзімір СТАРАВОЙТАЎ (2460,4 тоны), Ігар ШЧОЛУХАЎ і Васіль ЛЯНЬКОЎ (2305,4 тоны). Увогуле, напрыканцы жніва ўсе 12 экіпажаў камбайнаў СВК “Калгас “Радзіма” сталі “тысячнікамі”. І вадзіцелі, занятыя на адвозцы, запісалі на свае рахункі кожны больш за тысячу тон перавезенага збожжа.

Калектывы двух зернепадпрацоўчых комплексаў лідзіруючага сельгаспрадпрыемства Прыдруцкага краю таксама паказалі выдатныя вынікі. Дзмітрый ГЕРЧУК, Сяргей ПРАКОПЧЫКАЎ, Алег МУШКЕТАЎ і Аляксандр СТАНКЕВІЧ падпрацавалі 10964,8 тоны збожжа. Літаральна ў пары крокаў ад іх спыніліся аператары другой зернесушылкі: Юрый КАЛАКУСТАЎ, Мікалай КАРПЯНКОЎ, Уладзімір САЛАГУБАЎ і Мікалай ЗІНЬКЕВІЧ. Яны падпрацавалі  9867,7 тоны хлеба.

Сёлетні год прыбавіў камбайнераў і вадзіцеляў-“тысячнікаў” у кожным сельгаспрадпрыемстве раёна. Фотаздымкі і прозвішчы многіх з іх не аднойчы займалі першыя старонкі раённай газеты і зараз, у чарговы раз, пералічым усіх нашых “тысячнікаў” пайменна.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Іван АЎТУШЭНКА і Уладзімір САРОКІН, экіпаж камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1800,8 тоны збожжа;

Мікалай і Артур ЛЯНЕЎСКІЯ, экіпаж камбайна КЗС 12-18 СВК. З пачатку жніва намалацілі 1573,5 тоны збожжа;

Яўген ШАЛКОЎСКІ і Віктар БЯЛОЎ, экіпаж камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1444,1 тоны збожжа;

Аляксандр КУРАНЦОЎ і Сяргей ПАЛУЯНОВІЧ, экіпаж камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1551,7 тоны збожжа;

Яўген КУЛАКОЎСКІ і Сяргей ГОЛАСАЎ, экіпаж камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1317 тон збожжа;

Віктар і Арцём ДЗЯМІДАВЫ, экіпаж камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1684,1 тоны збожжа;

Леанід і Мікалай ГАЎРЫЛЕНКІ, экіпаж камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1482,4 тоны збожжа;

Яўген ЛЮЦІКАЎ і Канстанцін САЛАДУХА, экіпаж камбайна ЦФ-80. З пачатку жніва намалацілі 1383,7 тоны збожжа;

Антон ПІКАС на аўтамабілі МАЗ 555142 перавёз ад камбайнаў 1487,9 тоны зерня;

Міхаіл КАНЦАВЫ на аўтамабілі МАЗ 55102 перавёз ад камбайнаў 1219,6 тоны зерня;

Міхаіл ВАРФАЛАМЕЕЎ на аўтамабілі МАЗ 55142 перавёз ад камбайнаў 1285,7 тоны зерня;

Сяргей ШАЛКОЎСКІ на аўтамабілі МАЗ 55102 перавёз ад камбайнаў 1174 тоны зерня;

Яўген КАЛТУНОЎ на аўтамабілі МАЗ 55102 перавёз ад камбайнаў 1245,6 тоны зерня;

Артур КУДЗІН на аўтамабілі МАЗ 55102 перавёз ад камбайнаў 1189,2 тоны зерня;

Канстанцін ПАРАШКОЎ, вадзіцель ААТ “ПМК-82 “Вадбуд”. На аўтамабілі МАЗ 6501 перавёз ад камбайнаў 1731,8 тоны зерня;

Акрам ЭРГАШАЎ, працаўнік ДЭУ-74. На аўтамабілі МАЗ-МАН 652538 перавёз ад камбайнаў 1668,3 тоны зерня;

Віктар ХАЛАДЦОЎ, працаўнік Аўтапарка № 7. На аўтамабілі МАЗ 5516 перавёз ад камбайнаў 1262 тоны зерня;

Сяргей РАШЧУКОЎ, працаўнік ААТ “ПМК-82 “Вадбуд”. На аўтамабілі МАЗ 6501 перавёз ад камбайнаў 1171,1 тоны зерня;

Юрый КАРАБЦОЎ на аўтамабілі МАЗ 5516 перавёз ад камбайнаў 1307,3 тоны зерня;

Ігар ДЗЮНДЗІКАЎ на аўтамабілі МАЗ 5516 перавёз ад камбайнаў 1498,6 тоны зерня;

Уладзімір ДЗЮНДЗІКАЎ на аўтамабілі КАМАЗ 6520 перавёз ад камбайнаў 1363,6 тоны зерня.

Сяргей ПЛЕХАЎ і Андрэй АНДРЭЙЧЫК, экіпаж зернеўборачнага камбайна “Джондзір”. З пачатку жніва намалацілі 2145,4 тоны збожжа;

Уладзімір СКАЧКОЎ, Аляксандр КОЗЫРАЎ, экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1117,6 тоны збожжа;

Ілья і Уладзіслаў ВАЗІЛО, экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1032 тоны збожжа;

Антон БЕЛАХВОСТАЎ на зернеўборачным камбайне “Джондзір” намалаціў 1298,5 тоны збожжа;

Аляксанд ЮРЧАНКА і Андрэй ЧАРКАСАЎ, экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1139,6 тоны збожжа;

Сяргей СТРАЛЬЦОЎ і Андрэй КРАЧКОЎСКІ, экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1016,9 тоны збожжа;

Міхаіл КАДАЦЕНКА на аўтамабілі МАЗ 6501 адвёз ад камбайнаў 2142,4 тоны зерня;

Антон КОСТУСЕЎ на аўтамабілі МАЗ 6501 А9 адвёз ад камбайнаў 1212,9 тоны зерня;

Генадзь КОСТУСЕЎ на аўтамабілі МАЗ 5551 адвёз ад камбайнаў 1069,8 тоны зерня;

Васіль ДОЛГІ на аўтамабілі МАЗ 6501 адвёз ад камбайнаў 2780,6 тоны зерня;

Аляксандр МУРЗІН на аўтамабілі МАЗ 6501 адвёз ад камбайнаў 1357,8 тоны зерня.

Лідары жніва ААТ “Бялынічы”

Анатоль МАРОЗАЎ і Васіль ЧАРНІХОЎСКІ, экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС 12-18. З пачатку жніва намалацілі 1381 тону збожжа;

Андрэй Кудзін на камбайне КЗС 12-18 намалаціў 1024 тоны збожжа;

Анатоль ГАРБУЗАЎ на аўтамабілі МАЗ 555 перавёз ад камбайнаў 1925 тон зерня;

Аляксандр ЧАЙКОЎСКІ на аўтамабілі МАЗ 555 перавёз ад камбайнаў 2685 тон зерня;

Міхаіл ЛАПІКАЎ, Васіль БЕЛАКАБЫЛЬСКІ, Аляксандр МАЛАХАЎ, Пётр ХІМОРДЗІН, аператары КЗСК-30 аг. Галоўчын. З пачатку жніва падпрацавалі 4580 тон зерня.

Вадзіцелі-“тысячнікі” ААТ “Аграсэрвіс”…

Мікалай ШАРАХОЎСКІ, камбайнер КЗС 12-18. З пачатку жніва намалаціў 1067 тон збожжа;

Ігар ШЫЧКО на аўтамабілі МАЗ 555142 перавёз ад камбайнаў 1166 тон зерня;

Дзяніс СІБІРСКІ на аўтамабілі МАЗ 555 перавёз ад камбайнаў 1598 тон зерня.

… і ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”

Сяргей МАРГУНОЎ на аўтамабілі МАЗ 555142 перавёз ад камбайнаў 1131,7 тоны зерня.

Інфармацыя прадстаўлена РК прафсаюза работнікаў АПК.

Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК, Міхася КАРПЕЧАНКІ, Марыі ШУТ, Алены БЫКАВАЙ і з архіва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *