З 24 жніўня пачаў работу ХХII Міжнародны пленэр па жывапісу “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”

З 24 жніўня пачаў работу ХХII Міжнародны пленэр па жывапісу “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Вітольда Каятанавіча БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ.

вручение цвет

Урачыстае адкрыццё другога этапа беларуска-расійскага творчага форума адбылося ў абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Першая частка праекта прайшла ў Тульскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Дваццаць таленавітых мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Індыі, Ізраіля і Арменіі на працягу двух тыдняў будуць працаваць на Бялыніччыне.

У першы дзень пленэра дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір ПРАКАПЦОЎ наведаў раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі  і ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў у падарунак райцэнтру ўнікальны канверт з арыгінальнай маркай “Жывапіс. В. К. Бялыніцкі-Біруля”, выпушчаны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі РБ у гонар памятнай даты.

– Гэта знакавая падзея як для Беларусі, так і Расіі. Паколькі Бялыніцкі-Біруля нарадзіўся на нашай зямлі, а вучыўся і жыў у Расійскай Федэрацыі, – расказаў Уладзімір Іванавіч. – Безумоўна, творчасць Вітольда Каятанавіча належыць не толькі Беларусі і Расіі, але і сусветнаму мастацтву.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *