Чарговае “п’янае” ДТЗ

Здарэнне адбылося на аўтадарозе ВішоўЛямніца 24 жніўня. Вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у кювет.

Жыхар г. Раменскае Маскоўскай вобласці завітаў у аг. Вішоў да сваякоў. 24 жніўня ён сустрэў раней незнаёмага яму мужчыну, які знахо-дзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Пасля кароткай гутаркі пра характарыстыкі аўтамабіля “Хонда”, на якім хлопец прыехаў з Расіі, ён пачаў дэманстраваць салон новаму знаёмаму. Пасля пусціў яго на вадзіцельскае сядзенне. На дарозе кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет.

Пасля ДТЗ вадзіцель па-прасіў гаспадара машыны не выклікаць міліцыю. За гэта паабяцаў заплаціць за рамонт пашкоджанага аўтамабіля і дапамагчы выцягнуць яго з кювета. Аднак з месца здарэння ўцёк.

Пры разбіральніцтве высветлілася, што кіроўца не меў права кіравання дадзеным транспартным сродкам.

У адносінах да жыхара Вішова распачаты адміністрацыйныя працэсы за кіраванне машынай у нецвярозым стане, кіраванне транспартным сродкам без права на гэта і пакіданне месца ДТЗ. Уладальніка аўтамабіля таксама чакае адміністрацыйная адказнасць.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *