Супрацоўнікі РАУС правялі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пасажыр”

У другой дэкадзе жніўня супрацоўнікі РАУС правялі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пасажыр”, галоўная задача якога – забеспячэнне грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян у грамадскім транспарце і на прыпыначных пунктах.

У сувязі з гэтым неабходна нагадаць, што спакойная паездка ў большасці сваёй залежыць ад самога пасажыра. Не варта ўжываць спіртныя напоі як да паездкі, так і падчас яе. Гэта прыводзіць да страты ўважлівасці і асцярожнасці.

Знаходзячыся ў грамадскім транспарце, пасажыр абавязаны сам сачыць за захаванасцю сваіх рэчаў. Пры выхадзе з яго на працяглы час не рэкамендуецца пакідаць у ім дакументы і каштоўнасці. Памятайце: вашым суседам у шляху можа апынуцца не толькі добрасумленны грамадзянін, але і злодзей.

Аляксандр КРОЛ,

старшы інспектар

па дазваляльнай рабоце ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *