Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў, прайшлі ва ўсіх школах раёна

звонок

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў, прайшлі ўчора ва ўсіх школах раёна. У гэтым годзе за школьныя парты сеў 241 першакласнік Бялыніччыны.

СШ №2 наведала шмат ганаровых гасцей. На ўрачыстай лінейцы да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, які павіншаваў усіх з Днём ведаў і ўручыў школе каштоўны падарунак.

Начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена МАРОЗАВА таксама павіншавала ўсіх з пачаткам новага навучальнага года і ўручыла падарунак.

Бялыніцкая ПМК-241 з’яўляецца шэфам СШ №2. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна ЛІСОЎСКАЯ ўручыла школе сертыфікат на 3120 рублёў.

Кіраўнік раёна таксама ўручыў пяцярым школьнікам іх першы важны дакумент – пашпарт.
Митькова

Пасля выступленняў гасцей першакласнікі зрабілі для прысутных падарунак – станцавалі свой першы школьны вальс.

На лінейцы панавала святочная атмасфера. Па тварах вучняў было відаць, што яны добра адпачылі, набраліся сіл і зараз гатовыя да атрымання новых ведаў.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *