Беларусь плануе захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не меншым як $6 млрд у 2018 годзе

Беларусь плануе захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не меншым як $6 млрд у 2018 годзе. Аб гэтым 3 верасня паведаміў у праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой.

000021_496344_big

Паводле слоў першага намесніка міністра, на наступны год сфарміраваны практычны бездэфіцытны плацежны баланс. «Мы плануем захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не меншым як $6 млрд. Абслугоўваць будучыя знешнія плацяжы ў аб’ёме большым як $3 млрд збіраемся за кошт работы эканомікі», — сказаў Дзмітрый Крутой.

У наступным годзе Беларусь не плануе прыцягваць новыя знешнія пазыкі. Першы намеснік міністра сказаў, што «з буйных напрамкаў засталіся два траншы Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця». Акрамя таго, «адкрыта невялікае акно на рынку еўрабондаў». Беларусь будзе сачыць за сітуацыяй і пры магчымасці скарыстаецца спрыяльным момантам.

Дзмітрый Крутой спрагназаваў таксама курс беларускага рубля на пачатак і канец 2018 года — «аслабленне мы бачым у дыяпазоне ўсяго толькі 5-6 працэнтаў». Першы намеснік міністра растлумачыў, што курс непасрэдна звязаны з тэмпам інфляцыі, які вызначаны на ўзроўні да 7 працэнтаў.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *