У Францыі перад уваходамі ў школы ўстановяць бар’еры, якія засцерагуць ад магчымых наездаў

У Францыі будуць прыняты дадатковыя меры для павышэння ўзроўню бяспекі школ. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву кіраўніка МУС краіны Жэрара Калона.

000026_152197_big

Паводле яго слоў, была праведзена работа, каб з пачаткам навучальнага года ва ўсіх школах Францыі была забяспечана бяспека. У бліжэйшай перспектыве будуць узмоцнены меры бяспекі і на тэрыторыях, прылеглых да навучальных устаноў. Так, плануецца ўстанавіць перад уваходамі ў школы спецыяльныя бар’еры, якія засцерагуць навучальныя ўстановы ад магчымых наездаў аўтамабіляў.

Перад пачаткам гэтага навучальнага года выкладчыкі прынялі ўдзел у семінарах, прысвечаных пытанням забеспячэння бяспекі ў навучальных установах, якія правялі супрацоўнікі паліцыі.

Асаблівая ўвага бяспецы ў краіне ўдзяляецца пасля серыі тэрактаў у 2015 годзе.

Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, навуковых даследаванняў і інавацый Францыі, у бягучым годзе ў школы краіны пайшлі амаль 12,4 млн вучняў, якіх будуць вучыць каля 880 тыс. выкладчыкаў.

БелТА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *