Ахова пад кантролем

У адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта РБ ад 1 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзіраванні асобных відаў дзейнасці”, юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць ахову належных ім абектаў (маёмасці) сваімі работнікамі, абавязаны атрымаць ва ўстаноўленым парадку спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на гэты від дзейнасці.

На тэрыторыі нашага раёна налічваецца 38 такіх арганізацый. Усе яны маюць ліцэнзіі. Аднак іх атрыманне з’яўляецца толькі першапачатковым этапам. Найважнейшая ўмова – захаванне ўстаноўленых заканадаўствам ліцэнзійных патрабаванняў.

Можна вылучыць наступныя тыповыя парушэнні пры ажыццяўленні ахоўнай дзейнасці:

– ліцэнзіятам не забяспечваецца прафесійная падрыхтоўка работнікаў, якія ажыццяўляюць ахоўную дзейнасць;

– у ліцэнзіята адсутнічае сістэма кантролю за нясеннем службы работнікамі аховы;

– не пазней за адзін месяц з дня прыёму на працу не прадстаўляюцца ў Дэпартамент аховы спісы зноў прынятых работнікаў, якія ажыццяўляюць ліцэнзіруемую дзейнасць;

– работнікі аховы выконваюць абавязкі, не маючы службовых пасведчанняў і жэтонаў;

– зноў прынятыя работнікі аховы не праходзяць ацэнку ведаў ва ўстаноўленым МУС парадку;

– работнікі аховы ліцэнзіята своечасова не праходзяць медыцынскі агляд;

– не прадастаўленне ў МУС РБ не пазней месяца з дня прыёму пад ахову новых аб’ектаў звестак, пра месцазнаходжанне іх з дадаткам копій дакументаў, што пацвярджаюць іх прыналежнасць ліцэнзіяту на праве ўласнасці, гаспадарчага ведання, аператыўнага кіравання або іншай законнай падставе.

Таксама хочацца адзначыць, што раённае аддзяленне Дэпартамента аховы заключыла 12 дагавораў з ліцэнзіятамі па ажыццяўленні фізічнага маніторынгу і адзін – па тэхнічным маніторынгу ажыццяўлення аховы аб’ектаў работнікамі аховы арганізацый у начны час сутак.

Неналежнае выкананне юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі мерапрыемстваў, накіраваных на захаванасць маёмасці, спрыяе крадзяжам з ахоўных аб’ектаў.

Адзінай надзейнай абаронай ад злачынных замахаў на іх з’яўляецца ахова падраздзяленнем Дэпартамента аховы. Доказам гэтага служыць тое, што дагэтуль з аб’ектаў, якія ахоўваюцца аддзяленнем, не было зроблена крадзяжоў.

Ахову аб’ектаў ажыццяўляюць асобы, якія прайшлі строгі адбор і якія маюць высокую прафесійную падрыхтоўку. Яны надзелены паўнамоцтвамі на ўжыванне ў пэўных выпадках фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў і агнястрэльнай зброі.

Неабходную інфармацыю і кансультацыю вы можаце атрымаць у раённым аддзяленні Дэпартамента аховы з 9 да 18 гадзін у працоўныя дні.

Аляксандр Дудкін,

начальнік раённага аддзялення

Дэпартамента аховы.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *