Дзень без аўтамабіля

22 верасня ў Беларусі праводзіцца штогадовая міжнародная акцыяДзень без аўтамабіля”, якая накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя і здароўе насельніцтва ад залішняга выкарыстання ўласнага транспарту.

Сёння немагчыма ўявіць сабе сучасны свет без аўтамабіляў. Безумоўна, усе мы любім камфорт, а машына дорыць яго нам штодня. Але ў штодзённых клопатах мы не задумваемся аб тым, якую шкоду прыносіць аўтамабіль навакольнаму асяроддзю і кожнаму з нас.

Сярод крыніц забруджвання атмасфернага паветра выкіды ад аўтатранспарту займаюць першае месца. У выхлапных газах машын утрымліваецца вялікая колькасць шкодных рэчываў, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека і кампаненты навакольнага асяроддзя (раслінны і жывёльны свет, глебу, ваду, будынкі, помнікі архітэктуры). Выкіды парніковых газаў ад аўтамабіляў уносяць негатыўны ўклад у змяненне клімату планеты.

Давайце ж задумаемся і зробім дружалюбны крок да захавання прыроды, пакінуўшы 22 верасня свой аўтамабіль на стаянцы або ў гаражы. Перасядзем у гэты дзень на веласіпед, грамадскі транспарт або пераадолеем шлях да працы (вучобы) пешшу.

Падтрымаем Міжнародную акцыю “Дзень без аўтамабіля” 22 верасня!

ВЫДАТКУЕМ АДЗІН ДЗЕНЬ НА КАРЫСЦЬ ЧЫСТАГА ПАВЕТРА!

Юрый СІМАНАЎ,

начальнік райінспекцыі

ПРіАНА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *