Пажар у Вішове

Ноччу 31 жніўня ў РАНС паступіла паведамленне аб пажары на лецішчы па вуліцы Камсамольская ў аг. Вішоў.

Па прыбыцці пажарных да места здарэння аказалася, што гаспадароў дома няма. Хата гарэла адкрытым полымем. Дзверы былі зачыненыя на замок. Высветлілася, што гаспадыня жыве ў Магілёве, а дом у Вішове выкарыстоўвае як дачу.

Праз паўгадзіны пасля прыбыцця брыгады пажар быў ліквідаваны. У ім ніхто не пацярпеў. Пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Па папярэдняй версіі, гэта магла быць    няспраўнасць электраправодкі.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ

Бялыніцкага РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *