У Бялынічах адкрыўся салон прыгажосці Barbaris

У пачатку жніўня ў Бялынічах адкрыўся салон прыгажосці Barbaris. Цяпер бялынічане ў родным горадзе могуць атрымаць паслугі, за якімі раней прыходзілася ездзіць у абласны цэнтр.

Вика

Ураджэнка Бялынічаў Вікторыя ХАДЗІКЯН вырашыла адкрыць для землякоў салон прыгажосці.

Сваю прафесійную дзейнасць яна пачынала на роднай зямлі, затым доўгі час жыла ў Санкт-Пецярбургу, а зараз вырашыла вярнуцца ў родныя Бялынічы.

Тут захацела працягнуць любімую справу і распачала свой бізнес. Цяпер у жыхароў нашага горада ёсць магчымасць зрабіць фірменную  стрыжку ці прычоску ад Вікторыі, карэкцыю і афарбоўку броў, дый шмат чаго іншага. Паслугі, якія робіць актыўная прадпрымальніца, можна пералічваць доўга, і яна плануе павялічваць іх спіс.

– За кароткі час працы кліентаў прыйшло нямала, – прызналася Вікторыя.

Але яна разлічвае, што хутка іх стане на парадак больш.

– Я працую не на колькасць, а на якасць, – падкрэсліла маладая жанчына. – Хачу, каб нашы людзі зразумелі, што не абавязкова ехаць у Магілёў, каб зрабіць адмысловую працэдуру для валасоў або прычоску. Думаю, што і ў такім гарадку, як Бялынічы, жанчыны павінны выглядаць не горш, чым сталічныя.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *