Турнір памяці

На базе ФАКуДруцьадбыўся адкрыты турнір па мініфутболе, прысвечаны памяці супрацоўнікаў РАУС Віктара ЦЕЛЕШАВА і Валерыя ШУМІЛАВА, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.

Безимени-1

Яшчэ адна мэта правядзення гэтага мерапрыемства – падтрымка здаровага ладу жыцця супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, умацаванне калектыву, наладжванне сувязей з ветэранамі міліцыі.

Перад пачаткам спаборніцтваў супрацоўнікі і ветэраны РАУС наведалі памятны знак і месцы пахавання загінулых таварышаў, ушанавалі іх памяць і ўсклалі кветкі.

У турніры прынялі ўдзел 3 каманды, у ліку якіх былі супрацоўнікі РАУС, аддзялення Дэпартамента аховы, ветэраны органаў унутраных спраў і члены іх сем’яў.

У ганаровых цырымоніях адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў прынялі ўдзел старшыня савета пярвічнай арганізацыі ветэранаў АУС і УС лейтэнант міліцыі ў запасе Аляксандр ЮШКЕВІЧ і кіраўнік музея райаддзела міліцыі Аляксандр СМАРГУНОЎ. Яны ўручылі прызы і ганаровыя граматы пераможцам спаборніцтваў – зборнай ветэранаў органаў унутраных спраў. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна зборныя аддзялення Дэпартамента аховы і РАУС.

Міхаіл НЯМЫЦЬКА,

намеснік начальніка

РАУС па ідэалагічнай рабоце.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *