Няўважлівыя

Часта супрацоўнікі  АДАІ РАУС нагадваюць удзельнікам дарожнага руху аб тым, што на дарозе яны павінны быць асабліва пільнымі. Але некаторыя вадзіцелі нават у ясны, пагодлівы дзень могуць зрабіць ДТЗ. І адна з галоўных прычын гэтаму – няўважлівасць.

31 жніўня а 3-й гадзіне дня мінчанін на аўтамабілі “Івека” рухаўся па дарозе Магілёў-Мінск і на 150-м кіламетры аўтрасы сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ, які належыць  ДЭУ-74. На момант ДТЗ на ім праводзіліся работы па нанясенні дарожнай разметкі.

Ноччу 1 верасня жыхар Магілёва на аўтамабілі “Фольксваген” рухаўся па вуліцы ў вёсцы Забалацце. У нейкі момант ён страціў пільнасць, не справіўся з кіраваннем і ўехаў у хлеў мясцовай жыхаркі. У выніку ДТЗ гаспадарчая пабудова была поўнасцю разбурана, аўтамабіль атрымаў значныя механічныя пашкоджанні. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк і нават адбуксіраваў аўтамабіль. Раніцой наступнага дня гаспадыня знічшанага хлева патэлефанавала ў міліцыю. Праз некаторы час вадзіцель і яго аўтамабіль былі знойдзены.

Безимени-1

Па абодвух фактах ДТЗ праводзіцца праверка.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *