Акцыя “Увага: дзеці!”

Не першы год напрыканцы жніўня пачынаецца акцыя “Увага: дзеці!”, якая праходзіць у рамках рэспубліканскага комплекснага мерапрыемства, накіраванага на павышэнне ўзроўню бяспекі дзяцей на дарогах.

Безимени-1

У комплекс мерапрыемстваў, якія праводзіць МУС, уваходзіць шэраг кантрольных мер. Два разы на год, напрыканцы мая і жніўня, супрацоўнікі ДАІ сочаць за бяспекай школьнікаў найбольш пільна і непасрэдна каля школ. Сітуацыя на дарогах абвастраецца менавіта ў пачатку і напрыканцы навучальнага года: вучні спяшаюцца, хто куды.

Інспектара ДПС Яўгена СТАРАВОЙТАВА карэспандэнт раёнкі сустрэла а восьмай гадзіне раніцы. Ён ажыццяўляў кантроль дарожнага руху на скрыжаванні вуліц Мічурына і Якубоўскага, непадалёку ад СШ №2.

гаі2

– Працую тут з 7.30 да 8 гадзін раніцы, у самы час, калі вучні ідуць на заняткі. Маленькія дзеці могуць нечакана перабегчы дарогу. Тут вельмі інтэнсіўны рух людзей і аўтатранспарту. Мая задача – сачыць, каб не стварылася небяспечная сітуацыя.

Але нельга забывацца і на агульныя правілы бяспекі, якія датычацца не толькі дзяцей, але і іх бацькоў таксама.

– Пры правядзенні акцыі ДАІ “Увага: дзеці!” вадзіцелі павінны ўключаць бліжняе святло фар аўтамашын у светлы час сутак. Бацькам неабходна памятаць пра флікеры, якія трэба мець не толькі хлопчыкам і дзяўчынкам, але і ім самім. Абавязкова перавозіць дзетак на спецыяльных крэслах у машыне, – нагадаў Яўген Старавойтаў. – Гэта дапаможа захаваць бяспеку ўдзельнікаў руху на дарогах і не дапусціць ДТЗ.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *